Здымак ілюстрацыйны. Фота: Anna Nahabed / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Anna Nahabed / vecteezy.com

Паводле ранейшых правіл, да 1 студзеня 2024 года работнікі спартыўнай сферы павінны былі прайсці акрэдытацыю. Абавязковай для гэтага ўмовай мусіла стаць наяўнасць вышэйшай адукацыі, якую мелі далёка не ўсе прадстаўнікі са спартыўнай галіны і фітнэс-сферы.

Новая пастанова Мінспорту, якая ўносіць змены ў раней адкарэктаваную інструкцыю, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Цяпер фітнэс-трэнеры і педагогі без вышэйшай адукацыі змогуць працягнуць працу ў сваёй галіне пры ўмове, што яны ўжо праходзяць адпаведную перападрыхтоўку па групе спецыяльнасцяў «Фізічная культура і спорт» (і былі прынятыя на працу да 1 студзеня 2024 года). Дакумент ужо ўступіў у сілу.

Ранейшыя патрабаванні выклікалі хвалю абурэнняў ад прадстаўнікоў фітнэс-сферы, бо там часта працуюць тыя, хто скончыў толькі розныя курсы.

Пры гэтым многія трэнеры адзначалі: яны гатовыя жыць па новых правілах, але ім не хапае часу, каб атрымаць адукацыю і прайсці акрэдытацыю ў тэрмін. Да таго ж у інстытутах перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі проста няма месцаў для ўсіх ахвотных. Цяпер, дарэчы, запісацца на такую перападрыхтоўку ў адну з навучальных устаноў можна толькі на верасень 2024 года.

Чытайце таксама:

«Трэнер нядаўна вярнуўся з Данбаса, наш пацан». Дзе і з кім трэніруюцца Лебедзева, Ланская і іншыя лукашысты

За ўдзел у пратэстах затрымалі фітнэс-трэнера. Для гэтага спатрэбіліся сем сілавікоў

Затрымалі бодзібілдарку — яна пакідала каментары ў тэлеграм-чатах

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1