Фота: Белпошта

Фота: Белпошта

Перамога і званне найлепшага паштовага выпуску — у маркі «Ратавальнік» (№1492), прысвечанай супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Фота: Белпошта  

Фота: Белпошта

На другім месцы — блок «225 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча» (блок №162, марка №1543).

Фота: Белпошта

Фота: Белпошта

Урэшце, замыкае тройку найлепшых малы ліст «З Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!» (маркі №1527-1534).

Дызайнеркай усіх трох марак-пераможцаў з'яўляецца Яўгенія Бядонік.

У анлайн-галасаванні сёлета ўдзельнічалі 2037 чалавек. На працягу двух снежаньскіх тыдняў свой голас беларусы пакідалі на платформе інтэрнэт-партала «Белпошта».

З сілавымі структурамі была звязаная і марка-пераможца гэтага конкурсу ў мінулым годзе. Тады пры падвядзенні афіцыйных вынікаў конкурсу на найлепшую паштовую марку Беларусі 2022 года аказалася, што кожны другі з 32 тысяч чалавек, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, абраў малы ліст «Службовыя сабакі Памежнай службы Беларусі» з выявай аўчарак і лабрадора.

Але перад гэтым у сувязі з гэтым конкурсам не абышлося без скандалу. Калі конкурс у канцы 2021 года толькі аб'явілі, наперад у пэўны час вырвалася марка незадоўга да таго ліквідаванай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» з выявай белай сініцы. Але пасля таго, як сітуацыя стала набываць рэзананс і за конкурсам сталі сачыць ды актыўна галасаваць за белую сініцу чытачы незалежных медыя, яе неўзабаве знялі з конкурсу. Перад тым супраць гэтай маркі апалчыліся рэжымныя прапагандысты.

Чытайце таксама:

Замест белай сініцы ў конкурсе «Белпошты» перамаглі службовыя сабакі сілавікоў

«Белпошта» зняла з галасавання марку з белай сініцай

Прапагандысты апалчыліся супраць белай сініцы

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1