Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Карбалевіч: «Стварае для сябе ўмовы, каб не застацца ў пройгрышы пры любым развіцці падзей»

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч кажа, што, нягледзячы на падрыхтоўку заканадаўства, Лукашэнка нікуды сыходзіць не збіраецца.

«Вылучэнне Пуціна на новы тэрмін зняло апошнюю псіхалагічную перашкоду, каб Лукашэнка ў 2025 годзе таксама пайшоў на выбары», — лічыць Карбалевіч.

Палітолаг мяркуе, што заканадаўства змяняюць на ўсялякі выпадак. 

«Лукашэнка стварае для сябе ўмовы, каб не застацца ў пройгрышы пры любым развіцці падзей. Гэтыя гарантыі могуць спатрэбіцца ў тым выпадку, калі яму давядзецца адысці ад улады праз стан здароўя».

Карбалевіч лічыць, што калі са здароўем у Лукашэнкі ўсё будзе больш-менш добра, то мы дакладна ўбачым яго кандыдатуру на наступных выбарах.

«У новай Канстытуцыі ён заклаў, што прэзідэнт адначасова можа быць кіраўніком Усебеларускага народнага сходу, пакінуў сабе магчымасць далей балатавацца ў прэзідэнты. То-бок прадугледзеў для сябе ўсе магчымыя варыянты і стварыў так званую падушку бяспекі».

Класкоўскі: «Гэты закон найперш прадыктаваны зменамі ў Канстытуцыю»

Палітычны аналітык інфармагенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі таксама лічыць, што Лукашэнка не збіраецца на пенсію, а будзе трымаць уладу да апошняга.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Valery Sharifulin/Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Valery Sharifulin/Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

«Прыняцце паправак ні ў якім разе не ёсць сімптомам таго, што ён збіраецца на пенсію пасля шостай кадэнцыі. Гэты закон найперш прадыктаваны зменамі ў Канстытуцыю. Больш жорсткія ўмовы для кандыдатаў, павялічаны да 40 гадоў узроставы цэнз і г.д. Змены, якія тычацца дадатковых гарантый бяспекі і прывілей, былі хутчэй з разраду «хай будуць на ўсялякі выпадак».

Класкоўскі лічыць, што Лукашэнка, як дасведчаны і недаверлівы палітык, разумее, што як толькі ён пакіне ўладу, то ўсе гэтыя гарантыі стануць вельмі хісткімі.

«Рызыкі ўзнікнуць нават пры ўмове, што наступным прэзідэнтам будзе стаўленік з наменклатуры. Няма ўпэўненасці, што на нейкім этапе ён не пачне інтрыгаваць.

Тым больш, што ёсць яскравы прыклад Казахстана. Назарбаеў нібыта ўсё прадугледзеў, прызначыў лаяльнага чалавека. Але на пэўным этапе Такаеў адціснуў Назарбаева і ягоных сваякоў», — нагадвае Класкоўскі.

Аналітык адзначае, што ў 2020 годзе сапраўды маглі ісці размовы пра выхад Лукашэнкі на пенсію, таму і быў запушчаны працэс канстытуцыйнай рэформы, працягам якой і з'яўляюцца змены ў закон аб прэзідэнце.

«На тле пратэстаў Масква сапраўды тады падштурхоўвала Лукашэнку да транзіту ўлады, таму ён прадугледзеў гэты Усебеларускі народны сход з вялікімі паўнамоцтвамі, стварыў новую Канстытуцыю. Але потым сітуацыя змянілася.

Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

Па-першае, Лукашэнка вытрымаў і зацэментаваў свае пазіцыі, а па-другое — Пуцін пачаў вайну. Таму пытанне пра адыход Лукашэнкі ад улады перастала быць актуальным для Масквы і цяпер такіх планаў няма.

Класкоўскі мяркуе, што Лукашэнка зойме месца старшыні УНС і пры гэтым застанецца на пасадзе прэзідэнта.

«Ён будзе трымаць уладу, як сам кажа, пасінелымі пальцамі, пакуль стан здароўя будзе дазваляць. Бо ён разумее, што ў іншым выпадку рызыкі вельмі вялікія.

Лукашэнка асцерагаецца, што ў наступніка могуць узнікнуць спакусы «здаць» яго, бо той атрымае краіну пад санкцыямі і з атручанымі адносінамі з Захадам. Наступны прэзідэнт зможа захацець перагарнуць гэтую старонку і павесіць усіх сабак на Лукашэнку».

Чытайце таксама:

Якая пенсія будзе ў Лукашэнкі пасля адыходу ад улады?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
11

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?