У канцы снежня рэжысёр фільма «Адзін дома» Крыс Каламбус распавёў, што першапачаткова не планаваў дадаваць у сіквел камеа бізнэсмена і палітыка Дональда Трампа. Аднак той настойваў на сваім зʼяўленні ў карціне і нібыта не дазваляў камандзе весці здымкі ў будынку гатэля Plaza, які належаў яму.

У выніку эпізод з Трампам знялі і вырашылі пакінуць у карціне, бо аўдыторыі на тэставых паказах ён спадабаўся.

«Калі мы паказвалі гэта першы раз, адбылася самая дзіўная рэч: людзі заапладзіравалі, калі Трамп зʼявіўся на экране. Таму я сказаў: «Пакіньце яго ў фільме. Гэта момант для гледачоў».

Але Каламбус гаворыць, што Трамп «праклаў сабе шлях у кіно», выкарыстоўваючы сваю сувязь з гатэлем Plaza, каб атрымаць эпізод.

Трамп у сваю чаргу пракаментаваў выказванне Каламбуса. Па словах палітыка, ён не прымушаў нікога дадаваць сябе ў фільм, а рэжысёр і прадзюсары стужкі самі ўпрошвалі яго зняцца. 

Трамп нібыта не хацеў здымацца ў «Адзін дома 2», але аўтары фільма аказаліся «ветлівыя і настойлівыя», таму ён пагадзіўся. Цяпер палітык упэўнены, што камеа стала не менш вядомым, чым сам фільм, а сам ён дагэтуль атрымлівае званкі, калі фільм паказваюць на ТБ у зімовыя святы.

«Маё камеа дапамагло зрабіць фільм паспяховым. Але калі аўтары лічылі, што іх прымусілі дадаць сцэну ці яны ўвогуле не хацелі бачыць мяне ў «Адзін дома 2», то чаму яны за 30 гадоў нічога не зрабілі? Бо я ўсё яшчэ прыношу карысць фільму!» — сказаў Трамп.

«Адзін дома 2» выйшаў у 1992 году і зарабіў у пракаце 359 мільёнаў даляраў пры бюджэце ў 28 мільёнаў.

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0