Мэр Самары Алена Лапушкіна падчас жывога эфіру паскардзілася на беларускую кампанію «Белкамунмаш». Па словах чыноўніцы, вытворца дагэтуль не паставіў купленыя трамваі.
— Падводзяць нас беларускія партнёры. Вядзём прэтэнзіённую працу. Штрафныя санкцыі будуць сур'ёзныя, — сказала Лапушкіна.
Новыя трамваі для Самары былі купленыя ў лізінг на сем гадоў. Вядома, што купля абыдзецца гораду амаль у 12 мільёнаў даляраў.
Як паведамляецца, новы транспарт павінны былі паставіць у Самару яшчэ летам. Але ў поўным аб'ёме гэта не было зроблена. А ў лістападзе адзін з новых трамваяў загарэўся падчас руху.
1
5
19
1
0
3