Украінскія дзеці ў суправаджэнні выхавальніка цягніком прыехалі ў Гомель, а далей яны аўтобусам накіроўваюцца ў санаторый Беларускай чыгункі «Дубровенка» ў Магілёўскую вобласць.

Як паведамляюць прапагандысты, прыезд украінскіх дзяцей арганізаваны ў рамках акцый «Калядная казка для дзяцей Данбаса» і «Мы — адна сям'я», якія ладзіць фонд Аляксея Талая пры садзейнічанні Гомельскага і Магілёўскага абласных выканаўчых камітэтаў.

«Флагшток» заўважае, што для масоўкі падчас гэтага прыезду прысутнічаюць мужчыны з сінімі сцягамі — прадстаўнікі праўладнай партыі Алега Гайдукевіча.

Арганізацыя вывазу пад шыльдай «аздараўлення» дзяцей з акупаваных абласцей Украіны на тэрыторыі Расіі і Беларусі расцэньваецца часткай міжнароднай супольнасці як ваеннае злачынства. Супраць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і расійскай дзіцячай амбудсменкі Марыі Львовай-Бяловай Міжнародны крымінальны суд ужо распачаў крымінальную справу, адносна такой самай меры супраць Лукашэнкі і ягоных памагатых пытанне пакуль разглядаецца.

Чытайце таксама:

Ва Украіне Аляксею Талаю пагражае да 15 гадоў турмы або пажыццёвае

Прадстаўнік МЗС Амбразевіч запатрабаваў назваць прозвішчы гвалтоўна перамешчаных з Украіны ў Беларусь дзяцей

Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненні да праўладнага актывіста Аляксея Талая і яго фонду

Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5