Смалявічы з вышыні птушынага палёту. Фота: Планета Беларусь

Смалявічы з вышыні птушынага палёту. Фота: Планета Беларусь

Згодна з рашэннем, плошча горада Смалявічы складзе цяпер 2 331,84 га. Улічваючы, што раней яна была роўная 1 644,96 га, атрымліваецца рост на цэлых 686,88 га, або на 41,8 працэнта.

Такое істотнае павелічэнне адбылося згодна з нядаўняй карэкціроўкай генеральнага плана Смалявічаў. Мяркуецца, што гэты населены пункт, які з'яўляецца горадам-спадарожнікам Мінска, павінен моцна павялічыцца найбліжэйшымі гадамі.

Паводле звестак Белстата, у 2022 годзе ў Смалявічах жыло 20,5 тысячы чалавек, у той час як у 2016-м жыхароў было 17,9 тысячы.

Раней планавалася ў будучыні гэтую лічбу павялічыць да 30 тысяч, а цяпер гавораць ужо нават пра 50 тысяч.

Чытайце таксама:

«Мне зас*алі галаву міфам пра цудоўную краіну» — расіянка эмацыйна расказала пра няўдалы пошук працы ў Беларусі

Старую мінскую Лошыцу зносяць, да канца застаецца зусім трошкі ФОТЫ

У кожным Ленін, амаль у кожным Пушкін, у ніводным Скарыны і Коласа. Якія помнікі стаяць у беларускіх абласных цэнтрах?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0