ЗРК «Панцыр». Фота: Wikimedia Commons

ЗРК «Панцыр». Фота: Wikimedia Commons

Санкт-Пецярбургскі гарнізонны ваенны суд задаволіў пазоў Мінабароны да камандзіра зенітнай ракетна-артылерыйскай батарэі, які разбіў баявую машыну аб чыгуначны мост, і спагнаў з яго 14 мільёнаў расійскіх рублёў.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 1 ліпеня 2023 года. Камандзір, імя якога не называецца, не склаў аўтаномнага аптычнага паста (ён прызначаны для пошуку цэлі) баявой машыны, якая праязджала пад чыгуначным мостам на Пулкаўскай шашы, у выніку чаго ваенная тэхніка атрымала пашкоджанні.

Гаворка ідзе пра зенітна-ракетным комплекс «Панцыр-С».

Камандзіру выставілі крымінальны артыкул аб знішчэнні або пашкоджанні ваеннай маёмасці па неасцярожнасці. Па ёй суд аштрафаваў яго на 50 тысяч рублёў (550 даляраў), а таксама задаволіў грамадзянскі пазоў Мінабароны, па якім з ваеннага спагналі 13,9 мільёна рублёў (на сёння гэта 152 тысячы даляраў).

У базе суда «Медуза» знайшла толькі адну справу паводле артыкула аб знішчэнні або пашкоджанні вайсковай маёмасці. Абвінавачаным па ёй праходзіць Віталь Мацвяйчук. Справа паступіла ў суд 9 лістапада, прысуд па ёй быў вынесены 7 снежня. Ці ідзе гаворка пра гэтага камандзіра, невядома.

Пры вынясенні прысуду суд улічыў у якасці змякчальных абставінаў наяўнасць у вайскоўца малалетняга дзіцяці і маці з інваліднасцю, якой ён дапамагае, а таксама яго раскаянне і службу ў Сірыі, у складзе кантынгенту ААН у Афрыцы і ўдзел у вайне ва Украіне.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
34
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0