Фота: Dmitri Lovetsky / AP

Фота: Dmitri Lovetsky / AP

Матэрыял The Wall Street Journal пра тое, што сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў датычны да гібелі заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, з'яўляецца pulp fiction (бульварным чытвом), заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Гэта, ведаеце, такі працяг… у апошні час, на жаль, Wall Street Journal вельмі любіць займацца прадукаваннем pulp fiction», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

WSJ раней напісала са спасылкай на крыніцы ў заходніх спецслужбах пра «аперацыю ліквідацыі Прыгожына», да якой датычны Патрушаў. У апараце Рады бяспекі Расіі заявілі РБК, што не каментуюць адкрытыя фэйкі.

У Крамлі раней адзначалі, што вакол катастрофы самалёта Прыгожына шмат спекуляцый, а версія Захаду аб дачыненні Крамля да здарэння з'яўляецца хлуснёй.

Бізнэс-джэт Прыгожына Embraer-135 (EBM-135bj) разбіўся ў Цвярской вобласці 23 жніўня — праз роўна два месяцы пасля спробы бунту ПВК «Вагнер». Самалёт ляцеў з Масквы ў Санкт-Пецярбург, усяго на яго борце знаходзіліся дзесяць чалавек, ніхто не выжыў. Сярод іх былі Прыгожын і камандзір ПВК «Вагнер» Дзмітрый Уткін.

Уладзімір Пуцін у кастрычніку распавёў, што, са слоў кіраўніка СК Аляксандра Бастрыкіна, вонкавага ўздзеяння на бізнэс-джэт Прыгожына не было, у целах загінулых знайшлі аскепкі гранаты. У Крамлі восенню казалі, што канчатковага дакладу пра абставіны крушэння самалёта Прыгожына няма, следства яшчэ не скончана.

Чытайце таксама:

Забойства Яўгена Прыгожына арганізаваў Патрушаў — WSJ

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1