Уладзімір Зяленскі і Валерый Залужны. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі і Валерый Залужны. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Паводле слоў Зяленскага, вайскоўцы на адной з апошніх пасяджэнняў стаўкі вярхоўнага галоўнакамандавання прасілі ў яго мабілізаваць у войска 450-500 тысяч чалавек, але адносна гэтага пакуль няма канкрэтыкі: 

«Гэта пытанне нашых вайскоўцаў, галоўнакамандуючага і Генштаба. Яны звярнуліся на ўзроўні стаўкі адносна мабілізацыі. Пытанне вельмі адчувальнае, я лічу. Яны звярнуліся адносна абароны нашай дзяржавы, патэнцыйных контрнаступальных дзеянняў і адносна дэфіцыту. І яны прапанавалі мабілізаваць дадатковых 450-500 тысяч чалавек».

Як сцвярджае Зяленскі, вайскоўцы пачалі працаваць над гэтым планам, але ён «пакуль не ўбачыў там дэмабілізацыі», хоць лічыць яе пытаннем «нумар адзін». Маўляў, адначасова з тым, як прызываць новых людзей, трэба вырашаць і пытанне, каб адпускаць частку тых, хто ўжо даўно знаходзіцца на фронце, і прытым не страціць у якасці.

«Мы не можам страціць стойкасці, патэнцыялу, але нам патрэбная справядлівасць. І па фінансах — мабілізацыя ў такім фармаце будзе каштаваць Украіне дадаткова 500 млрд грыўняў. Таму я як прэзідэнт Украіны, як чалавек, які шмат часу траціць на тое, каб знайсці фінансавую падтрымку, хацеў бы ведаць ад міністра фінансаў, адкуль грошы».

Што да нібыта вялікіх рознагалоссяў з Валерыем Залужным, пра якія апошнім часам шмат гавораць і пішуць, то Зяленскі адзначыў, што адносіны з Залужным у яго «працоўныя» і ён плануе «з ім працаваць»:

«Працоўныя ў мяне адносіны з Залужным. Ён павінен адказваць за вынікі на полі бою як галоўнакамандуючы, разам з Генштабам. Ёсць шмат там пытанняў…

Наступленне — гэта складанае пытанне: нешта было, чагосьці не было, чагосьці не хапае… Нам патрэбныя моцныя крокі і вынікі… кожны дзень на кожнай пасадзе.

Планую працаваць, чакаю ад іх рашэнняў (па мабілізацыі, дапамогі на фронце, вельмі канкрэтных рэчаў на полі бою). Стратэгія — зразумелая, хачу бачыць дэталі. Лічу, што гэта — справядліва».

Чытайце таксама:

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Украіны назваў асноўныя напрамкі, на якіх наступаюць расейцы

Ці хопіць Украіне зброі ў 2024 годзе?

Камандзір «Азова»: Гэтая вайна надоўга, заклікаю ўсіх зрабіць свядомы выбар і ўзяць у рукі зброю

Зяленскі ці Залужны — каму ўкраінцы давяраюць больш? Вынікі сацапытання

Клас
21
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
6