Лукашэнка на нарадзе 19 снежня 2023 года. Фота: яго прэс-служба

Лукашэнка на нарадзе 19 снежня 2023 года. Фота: яго прэс-служба

На нарадзе па меліярацыі і працы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, якая праходзіла 19 снежня і на якой зноў дасталася Галоўчанку, голас Аляксандра Лукашэнкі быў моцна ахрыплым. Выглядала, што слязіліся вочы. 

Нагадаем, калі ў маі 2023 года палітык захварэў, ён знік на пяць дзён. На 9 Мая ён быў на парадзе ў Маскве, дзе заўважылі бінт на яго руцэ. Лукашэнка не змог прайсці з іншымі кіраўнікамі дзяржаў некалькі соцень метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага сада, яго везлі асобна электрамабілем. Пасля гэтага ўвечары ён першы раз за час свайго кіравання не змог прачытаць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі, за яго гэта зрабіў міністр абароны Віктар Хрэнін. 

Толькі 15 мая Лукашэнку паказалі народу — ён наведваў камандны пункт ВПС і войскаў СПА. На моцна рэтушаваным фота БелТА ён выглядаў васковай фігурай.

Лукашэнка 15 мая 2023 года на рэтушаваным фота БелТА

Лукашэнка 15 мая 2023 года на рэтушаваным фота БелТА

Пазней палітык сказаў, што ў яго быў адэнавірус. І дадаў, што паміраць не збіраецца і «мучыцца вы са мной будзеце доўга».

А 23 лістапада, сустракаючы Пуціна на саміце АДКБ у Мінску, Лукашэнка дзіўна дрыжаў. Раней такое дрыжанне ў аб'ектыў не трапляла.

Такі трэмар можа быць як прыкметай старэння, так і сімптомам хваробаў або эмацыйнага напружання.

Чытайце таксама:

«Мучыцца вы са мной будзеце доўга». Лукашэнка сказаў, што ў яго быў адэнавірус

Лукашэнка аб’явіўся на камандным пункце ВПС і войскаў СПА. З кропельніцай на іншай руцэ

Лукашэнка дзіўна дрыжаў, чакаючы Пуціна

Медыкі патлумачылі, пра што можа сведчыць трэмар Лукашэнкі 

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4