Беларуска Марыя Мядзведзева, адна з абвінавачаных па справе расійскай шпіёнскай сеткі ў Польшчы. Фота: яе інстаграм

Беларуска Марыя Мядзведзева, адна з абвінавачаных па справе расійскай шпіёнскай сеткі ў Польшчы. Фота: яе інстаграм

«Усім была пастаўлена ў віну частка 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Польшчы (шпіянаж). Некаторыя з абвінавачаных былі часткай арганізаванай злачыннай групы, таму яны дадаткова праходзяць па адпаведнай частцы 1 артыкула 65 КК», — сказаў суддзя Яраслаў Кавальскі, абвяшчаючы вердыкт.

Як адзначае Onet, першапачаткова ўсе злоўленыя шпіёны прызналі сябе вінаватымі і хацелі добраахвотна супрацоўнічаць са следствам, аднак пазней двое фігурантаў вырашылі адмовіцца ад супрацоўніцтва і прызнання віны. Па іх будзе асобны суд за шпіянаж «на агульных умовах».

«Найбольшае пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі атрымаў Арцём А. А самае мінімальнае ў год і месяц турмы — Марыя М. (беларуска Марыя Мядзведзева, якая адвучылася ў Мінску на факультэце журналістыкі БДУ і мінулай восенню вырашыла перавесціся ў Варшаву, ва Універсітэт эканомікі і гуманітарных навук. — НН).

Усе асуджаныя таксама павінны заплаціць 5 тысяч злотых на карысць фонду правасуддзя. Акрамя таго, яны заплацяць штраф у памеры ад некалькіх дзясяткаў тысяч злотых», — перадае Onet.

Рашэнне Люблінскага акруговага суда не мае канчатковай сілы. Пракуратура задаволеная рашэннем суддзі. Тры асуджаныя хутка будуць вызваленыя, бо з сакавіка гэтага года яны знаходзяцца пад вартай і змогуць падаць заяву на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, падкрэслівае Onet.

Нагадаем, сёлета польскія спецслужбы заявілі, што разграмілі расійскую шпіёнскую сетку. Усяго па справе былі затрыманыя 22 грамадзяніны Беларусі, Расіі і Украіны.

Паводле версіі польскага боку, яны вялі назіранне за вайсковымі аб'ектамі, інфраструктурай і нават рыхтавалі дыверсіі на чыгунцы, накіраваныя супраць паставак ва Украіну вайсковых і гуманітарных грузаў.

Чытайце таксама:

У Варшаве 24-гадовы беларус пагражаў пісталетам. Яго дэпартавалі

У Польшчы пачаўся суд над двума беларусамі, якіх абвінавачваюць у шпіянажы

10 гадоў пазбаўлення волі далі Аляксандры Каско, якая вярнулася з-за мяжы ў Беларусь

Затрыманы за дыверсію ў расійскім тунэлі беларус — шматдзетны бацька, які не змаўчаў у 2020-м

Клас
37
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2