Аляксандра абвінавачвалася па 8 артыкулах Крымінальнага кодэкса:

арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);

арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля);

ч. 1, 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);

ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім);

ч. 1, 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);

ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);

ч. 3 арт. 203-2 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных);

ч.3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).

Аляксандра Каско — жыхарка Пружанскага раёна — была затрыманая 9 лютага пасля прыезду ў Беларусь. 

12 верасня КДБ унёс Аляксандру Каско ў «спіс тэрарыстаў». Таксама яна ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Падрабязней пра Аляксандру Каско чытайце:

«Хацела адзначыць юбілей з сям'ёй». Што вядома пра Аляксандру Каско, якой прысудзілі 10 гадоў пасля вяртання ў Беларусь

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
73