Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Захад у некаторай ступені «перайграў» Расію падчас сітуацыі ва Украіне пасля 2014 года, заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін на пашыраным пасяджэнні калегіі Мінабароны, піша РБК.

Па словах кіраўніка дзяржавы, калі на Украіне «нацыяналістычныя сілы» здзейснілі «дзяржпераварот», Расіі не заставалася нічога, акрамя як «падтрымаць Крым», інакш бы там здарылася «разня».

У сітуацыі з Данбасам, адзначыў Пуцін, Масква была гатовая «паступова аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», уключаючы гэты рэгіён, на пэўных умовах; для гэтага былі ўкладзеныя Мінскія пагадненні, але Украіна і Захад развязалі там «фактычна вайну» ў 2014-м, і Расія вымушаная была паступова «ўцягнуцца», каб там людзей «не вынішчылі».

«Захад, асабліва там за акіянам, яны з задавальненнем назіралі. У гэтым сэнсе, калі можна так сказаць, яны нас перайгралі. Вось гэта выкарыстанне агрэсіўнай пазіцыі змушала нас на нейкія дзеянні ў адказ», — сказаў Пуцін.

Затым Кіеў і заходнія краіны адмовіліся ад выканання Менскіх дамоўленасцяў для стварэння сучаснай украінскай арміі, заявіў Пуцін. Гэта была «другая частка марлезонскага балета», мэта якой — «уцягнуць Украіну ў НАТА», сцвярджае кіраўнік расійскай дзяржавы. Пры гэтым для Расіі гэта непрымальна ні сёння, ні заўтра, ні праз 10-15 гадоў, сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5