Фота: Thomas Trutschel/Photothek via Getty Images

Фота: Thomas Trutschel/Photothek via Getty Images

Згодна з дакументам, новы пакет санкцый уключае ў сябе:

  • прамы або ўскосны імпарт, куплю або перадачу алмазаў з Расіі. Гэтая забарона распаўсюджваецца на алмазы, якія паходзяць з Расіі, алмазы, экспартаваныя з Расіі, алмазы, якія ідуць транзітам праз Расію, і расійскія алмазы, апрацаваныя ў трэціх краінах;

  • новыя экспартныя абмежаванні супраць Расіі на прадукцыю і тэхналогіі падвойнага прызначэння;

  • забарона на імпарт з Расіі звадкаванага прапана, меднага і алюмініевага дроту, літыевых акумулятараў, камплектуючых для БПЛА;

  • забарона грамадзянам Расіі займаць кіраўнічыя пасады ў еўрапейскіх кампаніях, звязаных з крыптавалютамі;

  • уключэнне ў чорны спіс 140 фізічных асоб і кампаній.

У спіс тых, хто непасрэдна падтрымлівае расійскі ваенна-прамысловы комплекс, уключаныя 29 новых арганізацый. Іх закрануць больш жорсткія экспартныя абмежаванні на тавары і тэхналогіі падвойнага прызначэння, а таксама на тавары і тэхналогіі, якія спрыяюць паляпшэнню расійскага абароннага сектара і бяспекі.

У той жа час ЕС вырашыў зрабіць выключэнні з абмежаванняў на імпарт прадметаў асабістага карыстання, а таксама для аўтамабіляў, якія маюць дыпламатычныя нумарныя знакі для ўезду ў ЕС.

Чытайце таксама:

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з тэрмінала Клайпедскага порта, які часткова належыць «Беларуськалію»

Аўстрыя разблакавала санкцыі супраць Расіі. Але Украіна пайшла ёй на саступкі па банку Raiffeisen

Заходнія краіны могуць канфіскаваць замарожаныя актывы Расіі «ў адпаведнасці з міжнародным правам»

У праект 12-га пакета санкцый Еўрасаюза за вайну ва Украіне трапілі 11 беларусаў

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2