Vladimir Putin

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступае падчас 21-га з'езда партыі «Адзіная Расія» 17 снежня 2023 года ў Маскве. Дэлегаты з'езда вылучылі кандыдатуру Пуціна на прэзідэнцкія выбары ў сакавіку 2024 года. Фота: Getty Images

Тое, на што Пуцін не разлічваў, калі пачынаў вайну з Украінай, — што НАТА ў выніку згуртуецца, даўзброіцца і далучыць дзве новыя дзяржавы, прычым перадавыя. І хоць пераўзбраенне не ідзе хутка, у доўгатэрміновай перспектыве яно паўплывае на тое, што Захад стане магутнейшым за Расію, мяркуе Холман Джэнкінс.

Галоўны аргумент аглядальніка звязаны з тым, што запланаванае Пуціным павелічэнне фактычных выдаткаў на армію на 70% у 2024 годзе, гэта прыкладна 2% ВУП, — крок, які цяжка паўтарыць. Між тым павелічэнне выдаткаў НАТА на абарону ўсяго на 1% ВУП будзе роўнае павелічэнню выдаткаў Расіі на 24%, кажа аглядальнік.

Таму даволі лёгка сказаць, калі спадар Пуцін павінен быць гатовы спыніць баявыя дзеянні — у 2025-м.

Захад не адступіць

Нягледзячы на тое, што ў пачатку снежня рэспубліканцы ў амерыканскім Сенаце заблакавалі спробу прыняць законапраект аб дадатковым фінансаванні на 2024 год, у якім сярод іншага прадугледжвалася выдзяленне сродкаў на дапамогу Украіне, на думку Джэкінса, «было б выключным ідыятызмам дазволіць Пуціну спадзявацца, нават на імгненне, што Захад адмовіцца ад перамогі праз недахоп некалькіх мільярдаў, якія дапамогуць Украіне перажыць наступны год».

Па словах аглядальніка, кожны даляр дапамагае забяспечыць інвестыцыі, ужо зробленыя ў перазапуск абаронна-прамысловай базы Захаду. Адначасна з гэтым ствараецца загартаваная ў баях украінская армія, якая будзе служыць апорай еўрапейскай бяспекі на дзесяцігоддзі наперад.

«Заходняя зброя і тэхніка змогуць кампенсаваць здольнасць Пуціна кінуць дрэнна навучаных навабранцаў у бой у аўторак і вярнуць іх у мяшках для трупаў у пятніцу», — піша Джэнкінс.

Украіна не мае і ніколі не мела магчымасці атакаваць авіябазы, вайсковыя заводы і транспартныя вузлы на прасторах Расіі, але яе рэсурсам ёсць наяўнасць часу для навучання і азнаямлення са зброяй і тэхнікай.

Прыход Трампа да ўлады можа спраўдзіць чаканні Пуціна

Пры гэтым Пуцін, нягледзячы на ўсю сваю вясёлую дэманстрацыю фальшывай упэўненасці, магчыма, чакае нелагічных магчымасцяў другога прэзідэнцтва Дональда Трампа.

Прыход да ўлады Трампа, якога расійская тэлепрапаганда малюе заходнім лідарам, які разумее і прымае інтарэсы Расіі, можа стаць пэўным выйсцем для Пуціна. Перамога Трампа можа быць пададзена як канчатковы поспех пуцінскай ваеннай палітыкі і прыкрыць няўдачу расійскага прэзідэнта з захопам Кіева.

Джэнкінс звяртае ўвагу, што адмова Трампа ўдзельнічаць у перадвыбарных дэбатах Рэспубліканскай партыі мае вынікам тое, што ніхто не пачуў разгорнутых тлумачэнняў наконт яго тыпова гучнага абяцання спыніць вайну за 24 гадзіны. Акрамя таго, ёсць пытанне, ці атрымае Трамп у выпадку прыходу да ўлады такія паўнамоцтвы, каб здзейсніць свае абяцанні.

Чытайце таксама:

ЗША і Украіна хочуць арганізаваць перамовы паміж Зяленскім і Трампам

NYT: ЗША і Украіна распрацоўваюць ваенную стратэгію на 2024 год, і іх погляды разыходзяцца

«Я не мяняў нумар». Макрон заявіў, што гатовы размаўляць з Пуціным пра спыненне вайны ва Украіне

Стала вядомым пытанне, якое расейцы найбольш хацелі б задаць Пуціну

Клас
24
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
2