Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

«Гучны кліч: «Выратуйце коней!» дайшоў нават да іншых краін. Тысячы карыстальнікаў па ўсім свеце абураліся планаваным «зладзействам», а конікам гатовы былі даць прытулак нават грамадзяне Казахстана», — піша «СБ».

Выданне звязалася з першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Верхнядзвінскага райвыканкама Аляксеем Гарбулем.

— Ніхто здаваць на мясакамбінат жывёл не збіраўся, — адказаў той.

Ён пацвердзіў, што КУП «Асвейскі» далучаць да іншай гаспадарцы. Цяпер табун, у якім было каля 100 коней беларускай запражной пароды, прадаюць. Каля 40 жывёл ужо адпраўлены па новым месцы жыхарства.

Пошукі новых гаспадароў астатнім зацягнуліся.

Але ў райвыканкаме запэўніваюць: ніводная жывёла не будзе адпраўлена на мясакамбінат.

Як пішуць аматары жывёл, конь у сярэднім важыць 400-450 кілаграмаў. То-бок для таго, каб выкупіць адну жывёлу трэба заплаціць прыкладна 2,5 тысячы рублёў. 

Беларускі запражны конь паходзіць ад дзікага продка — ляснога тарпана і належыць да парод паўночнага ляснога тыпу. На фармаванне сучаснай папуляцыі вялікі ўплыў аказалі коні конных заводаў і заводскіх стайняў, пачатак стварэння якіх адносіцца ажно да XVII стагоддзя. Вядома, што ў 1850-х гадах на тэрыторыі Беларусі ўжо было 22 невялікія конныя заводы і 4 дзяржаўныя заводскія стайні.

У выніку шматгадовай народнай селекцыі і ўзнаўляльнага скрыжавання жарабцоў заводскіх парод (ардэнскай, арабскай, гудбрансдальскай, шведскай, брабансонскай, гановерскай, арлоўскай і г. д.) з абарыгенамі ляснога тыпу пры канцы XIX стагоддзі сфармаваўся новы тып беларускай запражной. Да 1941 года дадзеная папуляцыя называлася ашмянскі конь, а з 1946-га — беларускі запражны. У 1928-1930 гг. беларускія (ашмянскія) коні экспартаваліся ў Германію, Аўстрыю, Літву, Польшчу і высока шанаваліся на рынку.

У перыяд другой сусветнай вайны беларускай конегадоўлі быў нанесены каласальны ўрон. Добрыя жарабцы і кабылы загінулі або былі вывезены. Аднаўленне нацыянальнай пароды заняло даволі доўгі час.

Чытайце таксама:

У Асвеі хочуць прадаць на мяса беларускіх запражных коней — гэта адзіная нацыянальная парода

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
6