Сярод прысутных гасцей у вайсковай форме з нашыўкамі быў заўважаны жыхар расійскага Кургана Аляксандр Пылкоў, прадстаўлены ў прэс-рэлізе РДСУ як «педагог-арганізатар Цэнтра развіцця сучасных кампетэнцый рэгіянальнага цэнтра патрыятычнага выхавання, кіраўнік аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Цэнтр патрыятычнага выхавання «Добрая зямля».

Выступаў Пылкоў перад студэнтамі як баявы афіцэр, удзельнік «спецыяльнай ваеннай аперацыі» (такім эўфемізмам расійскія і лукашэнкаўскія прапагандысты і афіцыйныя асобы называюць развязаную Расіяй вайну ва Украіне). 

Насамрэч, як высветліў Reform.by, хоць гэты чалавек сапраўды заязджаў на фронт, але ягоны ўдзел у вайне быў хутчэй для набыцця адпаведнага радка ў біяграфіі. У сярэдзіне лютага 2023 года, як Пылкоў сам гаворыць у адным з інтэрв'ю, ён паехаў добраахвотнікам у казачую брыгаду «Дон» батальёна «Енісей», адкуль зняў ролік, які расчуліў нават топавую прапагандыстку Маргарыту Сіманьян.

Праз месяц пасля публікацыі роліка Пылкова прызначылі зампалітам і кіраўніком прэс-службы батальёна, і пасля таго ён займаўся на Данбасе збольшага суправаджэннем прапагандыстаў ды здыманнем ролікаў для тыктока. А ўжо ў сярэдзіне мая 2023 года ягоная «вайсковая кар'ера» скончылася.

Яшчэ перад тым Алякасандр Пылкоў займаўся зборам ахвяраванняў для вайскоўцаў праз сваю арганізацыю «Добрая зямля», называючы сябе кашавым атаманам і форсячы ў казачым адзенні.

Але для гераічнага вобразу і вялікіх бюджэтаў не хапала толькі рэальнага ўдзелу ў вайне, праблема з чым была вырашана праз вышэйзгаданае трохмесячнае турнэ.

Цяпер для прафесійнага «ряженого» адчыненыя ўсе дзверы, яго часта запрашаюць на сустрэчы з моладдзю і пенсіянерамі. Прытым на адной з сустрэч ён нават выдаваў сябе за дэпутата Дзяржаўнай думы.

Прага да збору грошай нібыта на дабрачыннасць у Пылкова праявілася задоўга да пачатку поўнамаштабнай вайны, яшчэ ў 2019 годзе. Ён збіраў грошы на ўсё: пачынаючы ад сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра для непаўналетніх, заканчваючы пенсіянерамі. Але сапраўдную залатую жылу Аляксандр адкрыў 24 лютага 2022 года — менавіта тады ён цалкам пераарыентаваўся на збор сродкаў для вайны з Украінай. 

Чытайце таксама:

«Людзі выходзілі адтуль мокрыя, быццам у г…но іх мачанулі». Прапагандыст Мукавозчык вучыў патрыятызму жодзінскіх педагогаў

«Калі трапіце ў поле зроку, вас знойдуць». Сілавікі прачыталі «лекцыю» брэсцкім студэнтам, на якіх нядаўна ўчынілі аблаву

«Яшчэ адзін крок — і яго жыццё магло пайсці пад адхон». Прапагандысты знялі на фоне адчыненай камеры хлопца, які нібыта «прыйшоў з павіннай»

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
55
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
49