Фота публікуе канал Спільнота monitor.
«На фота можна ўбачыць, што закрылкі, хутчэй за ўсё Су-34, пасечаныя паражальнымі элементамі. Калі паражальныя элементы патрапілі ў зону кабіны, то самалёту(ам) спатрэбіцца сурʼёзны рамонт», піша канал.
Губернатар рэгіёну Уладзіслаў Голубеў ранкам пацвердзіў, што прылёты былі. Сярод цэляў для ўдараў ён назваў і Марозаўск.
«Сёння раніцай сілы СПА адбілі масавую атаку беспілотнікаў самалётнага тыпу на тэрыторыю Растоўскай вобласці ў раёне Марозаўска і Каменска. Большая частка беспілотнікаў была знішчана. Ахвяр няма», — заявіў кіраўнік вобласці.