Затрыманы школьнік. Скрыншот прэс-рэліза МУС

Затрыманы школьнік. Скрыншот прэс-рэліза МУС

Учора МУС апублікавала рэліз пра затрыманне падлетка, які займаўся падманнымі мініраваннямі. Мы высветлілі, што гэта той жа самы 15-гадовы школьнік, супраць якога замовілі т.зв. сватынг з «Салігорскай гульнёй».

Згодна з прэс-рэлізам МУС, ён здзейсніў не менш за 27 званкоў з паведамленнямі пра падманнае мініраванне і напісаў не менш за 10 лістоў у розныя арганізацыі. Ахвярамі сталі арганізацыі ў Расіі, Украіне, Казахстане і Азербайджане.

За кожнае падманнае мініраванне хлопец браў 600 расійскіх рублёў — гэта каля шасці еўра. З улікам розніцы курсаў агулам хлопец мог зарабіць да 300 еўра.

Мы зразумелі, што гаворка ідзе пра таго ж хлопца, якога «сватнулі» на днях, бо ў яго падобны голас (ён публікаваў галасавыя ў адкрытым чаце) і ён сапраўды жыве ў Фрунзенскім раёне Мінска.

У тэматычнай групе, у якой быў Ілля «Мефі», ужо абмеркавалі, што ён затрыманы. Таксама ў групе, дзе ён прадаваў розныя паслугі, сапраўды прапанаваліся такія опцыі (іх часта называюць «эвакуацыяй»).

Скрыншот з групы, у якой публікаваліся аб'явы і ад затрыманага школьніка Іллі

Скрыншот з групы, у якой публікаваліся аб'явы і ад затрыманага школьніка Іллі

Сярод школьнікаў апошнім часам расце папулярнасць сватынгу, то-бок падманнага выкліку сілавікоў праз увод іх у зман як метаду шантажу або атакі на нядобразычліўцаў. МУС сцвярджае, што сярод затрыманых ілжэмінёраў у гэтым годзе большасць былі школьнікамі.

Такая паслуга ў тэлеграм-чатах каштуе ад 5 да 10 еўра ў залежнасці ад складанасці паслугі і жадання выканальнікаў.

Чытайце таксама:

У Салігорску рыхтуюць забойствы дзяцей? Не. Вось што адбылося і чаму панікаваць не варта

Сілавікі пацвердзілі, што мінскі школьнік, які «пагражаў» разнёй у Салігорску, стаў ахвярай сватынгу

У Беларусі выявілі некалькі груп дзяцей-ілжэмінёраў

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2