Скандал вакол асобы Сялецкага разгарэўся восенню 2023 года. У сярэдзіне верасня мастак збіраўся ладзіць сваю выставу ў віленскай прасторы CreateCulture Space, але падзею адмянілі пасля таго, як да прасторы звярнуліся незадаволеныя. Людзі цікавіліся, чаму прастора лічыць магчымым арганізоўваць выставу чалавека з сумнеўнай рэпутацыяй.

Тады ж у беларускіх незалежных медыя з'явіліся сведчанні жанчын, якія сутыкаліся ў ЕГУ з харасментам і булінгам з боку Сялецкага. «Наша Ніва» таксама расследавала гэтую гісторыю. Дзве былыя студэнткі Сялецкага і адна цяперашняя расказалі пра парушэнні этыкі з боку выкладчыка. Абвінавачванні датаваліся рознымі гадамі, але мастак па-ранейшаму працаваў у сценах ЕГУ.

Пасля серыі публікацый ва ўніверсітэце распачалі ўнутранае расследаванне, а Сялецкага адхілілі ад працы. Была створаная камісія, якая мусіла заслухаць сведчанні меркаваных ахвяр выкладчыка, а потым перадаць рэкамендацыі рэктару, каб той прыняў рашэнне наконт далейшай працы з мастаком. І 15 снежня стала вядома, што Сяргей Сялецкі звольнены з ЕГУ.

Кейс Сялецкага паказвае, што ў беларускай установе можа быць месца культуры адмены і расследавання абвінавачванняў у харасменце, а таксама абароны правоў жанчын.

«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака

Выкладчыка ЕГУ, якога вінавацяць у харасменце, адхілілі ад працы. На некалькі дзён

«Каля 60% заняткаў ідзе па-расейску, 2% — па-беларуску». Спыталі рэктара ЕГУ пра харасмент, стыпендыі і дэмакратыю

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?