Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Медычны агляд 57-гадовай амерыканкі абярнуўся літаральна болем у дупе з-за няўдала схаванай агнястрэльнай зброі. The Messenger распавядае пра інцыдэнт, калі жанчына была паранена ў правую ягадзіцу ўласным пісталетам, які быў актываваны апаратам магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ). На шчасце, траўма выявілася адносна лёгкай і жанчына ўжо паправілася.

Паводле паведамлення, ненаўмысны стрэл адбыўся яшчэ ўлетку, але вядома пра інцыдэнт стала толькі нядаўна. Неназваная жанчына ўвайшла ў кабінет МРТ са схаваным пісталетам. Калі яна ўжо збіралася легчы ўнутры апарата, пісталет быў прыцягнуты магутным магнітам і зрабіў адзін стрэл. На шчасце, куля ледзь прабіла скуру пацыенткі.

Gizmodo напамінае тое, што мусіць ведаць кожны, хто калі-небудзь працаваў з МРТ або праходзіў працэдуру: магніт, які сілкуе МРТ, заўсёды ўключаны. Пацыентам забаронена праносіць у пакой любыя рэчы, якія патэнцыйна могуць прымагнічвацца: у прыватнасці, металічныя рэчы. Паводле справаздачы, жанчына прайшла стандартную праверку і адназначна адказала «не» на пытанне аб наяўнасці агнястрэльнай зброі. Ці быў у яе дазвол на нашэнне, не паведамляецца.

Не толькі зброя можа быць небяспечнай, калі апынаецца побач з апаратам МРТ. Здараліся выпадкі, калі людзі атрымлівалі сур'ёзныя траўмы і гінулі ад інвалідных калясак, кіслародных балонаў і нават металічных сэкс-цацак кшталту анальных коркаў. 

Апісаны выпадак з пісталетам — хоць і рэдкі, аднак не беспрэцэдэнтны. Раней у студзені гэтага года бразілец памёр ад стрэлу ў жывот (які гэтаксама быў справакаваны апаратам МРТ), калі дапамагаў сваёй маці патрапіць у апарат. Амерыканцы ў гэтым выпадку пашанцавала значна больш: пасля ранення яе даставілі ў бліжэйшую лякарню. Пазней яна паведаміла, што яе рана ў парадку і добра гоіцца.

Чытайце таксама:

«Людзьмі рухае страх смерці». Як часта можна рабіць МРТ і ці бяспечна гэта?

«Вы не так зразумелі». Лукашэнка запатрабаваў адпраўляць у «прэзідэнцкую клініку» людзей з чаргі на МРТ — журналісты паспрабавалі туды запісацца

Эстонія адклікае дазволы на нашэнне зброі для беларусаў і расіян

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2