Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У Беларусі будуць прымаць скаргі на завышаны кошт лячэння зубоў.

Тэлефон 8 (017) 379 25 41 вядзе ва ўніверсітэцкую стаматалагічную клініку, дзе і прымуць заяўку. Звярнуцца туды можна з 9:00 да 17:30.

Ведамства не ўказала, як доўга будзе актыўная паслуга. Магчыма, яна стане пастаяннай, прагназуе tochka.by.

Гэта рашэнне звязана з пастановай №170, якое ўступіла ў сілу 13 снежня.

У ім істотна пашыраны спіс паслуг стаматалагічных клінік і кабінетаў, для якіх дзейнічае дзяржрэгуляванне коштаў.

Пры гэтым па шэрагу пазіцый цэны знізяцца амаль на 50%.

Такога рэзкага падзення кошту дзяржава плануе дасягнуць з дапамогай рэгулявання нормаў на расходнікі.

Па задумцы, гэта павінна выключыць неабгрунтаванае завышэнне выніковай цаны на платныя паслугі. А яшчэ прынята рашэнне паменшыць час на кожную маніпуляцыю стаматолага: па многіх пазіцыях у два разы, у некаторых выпадках — у тры-пяць разоў.

У Міністэрстве аховы здароўя прыйшлі да высновы: калі паменшыць час на правядзенне маніпуляцый, працоўныя і часовыя затраты на паслугі знізяцца на 10-30%. Значыць, кошты таксама павінны знізіцца.

Чытайце таксама:

«Як можна зменшыць кошт паслугі адразу на 40 працэнтаў?» Стаматолагі пра намеры Мінздароўя абмежаваць цэны

Стаматолаг з Капыля запярэчыў чыноўнікам: Зніжаць цэны — мы пацерпім страту

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1