Першыя секунды пасля здарэння. Скрыншот з відэа

Першыя секунды пасля здарэння. Скрыншот з відэа

Першую дапамогу Бітмезу, які моцна стукнуўся галавой аб зямлю, аказвалі каля трыбуны. Намеснік старшыні адной з партый стаў рабіць яму масаж сэрца на месцы, дзе той упаў, а пасля працягваў гэта рабіць у той час, калі хворага выносілі з залы на насілках.

Пасля таго дэпутата даставілі ў бальніцу, дзе яму неадкладна зрабілі ангіяграфію (абследаванне сасудаў), а пасля падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх і даставілі ў рэанімацыю. Паводле заявы міністра юстыцыі Турцыі, ягоны стан крытычны. 

Вядома, што Хасан Бітмез хварэе на дыябет і мае два шунты ў сэрцы. Як палітык ён крытыкаваў палітыку ўрада ў дачыненні да ізраільска-палесцінскай вайны, і гэтаму быў прысвечаны апошні ягоны выпуск, падчас якога здарыўся прыступ.

Чытайце таксама:

У чэмпіянаце Турцыі прэзідэнт сталічнага клуба ўдарыў арбітра

У Стамбуле сотні тысяч людзей выйшлі на акцыю ў падтрымку Палесціны. Эрдаган выступіў з прамовай, у якой назваў ізраільскія ўлады «ваеннымі злачынцамі»

Ахоўнік Эрдагана нейтралізаваў асу, якая нахабна села на плячо прэзідэнта падчас выступу ў парламенце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
1