Фота: cymrufootball.wales

Фота: cymrufootball.wales

Па выніках сезона — 2021/22 «Пантыпрыд Юнайтэд» выйшаў у вышэйшы дывізіён Уэльса (Cymru premier). Аднак ужо ў гэтым сезоне «драконы» могуць вылецець з яго з трэскам.

У панядзелак Футбольная асацыяцыя Уэльса (ФАУ) апублікавала заяву, у якой абвясціла пра завяршэнне расследавання ў дачыненні да каманды. Яно было ініцыяванае з-за шматлікіх скаргаў футбалістаў на парушэнні ўмоў іх кантрактаў.

Незалежная камісія пацвердзіла ўсе 18 абвінавачванняў супраць «Пантыпрыд Юнайтэд», уключаючы нявыплату гульцам грошай і няздольнасць зарэгістраваць іх у сістэме Лігі, што прывяло да таго, што неаўтарызаваныя гульцы выходзілі на поле матч за матчам.

У выніку ФАУ прыняла рашэнне зняць з клуба 141 бал. Праўда, такое пакаранне ўступіць у сілу пры ўмове, калі незарэгістраваны гулец зноў з'явіцца ў камандзе з публікацыі рашэння і да заканчэння сезона 2024/25. А проста цяпер з «Пантыпрыд Юнайтэд» знялі 6 балаў.

Аднак, ва ўладальнікаў і кіраўніцтва клуба, хутчэй за ўсё, не будзе іншага выбару, акрамя як панесці поўнае пакаранне.

Большасць футбалістаў «драконаў» па-ранейшаму не маюць права гуляць з-за сур'ёзных фінансавых праблем клуба.

Цяперашняга «мінуса» ў шэсць балаў усё ж хапіла, каб адкінуць «Пантыпрыд Юнайтэд» на апошні, 12-ы радок турнірнай табліцы Прэм'ер-лігі Уэльса. Да гэтага каманда займала 11 месца.

У рэйтынгу футбольных чэмпіянатаў Еўропы прэм'ер-ліга Уэльса займае 52-і радок з 55 краін. Горшыя справы толькі ў чэмпіянатаў Чарнагорыі, Гібралтара, Сан-Марына.

Чытайце таксама:

У чэмпіянаце Турцыі прэзідэнт сталічнага клуба ўдарыў арбітра

Клуб 6-га дывізіёна трапіў у Кубку Францыі на зорны ПСЖ. Паглядзіце на рэакцыю гульцоў на лёсаванне

Беларускі трэнер, што прыводзіў да золата БАТЭ і «Шахцёр», узначаліў кволы расійскі клуб з другога дывізіёна

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1