Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта 

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта 

«Сухапутныя войскі Украіны. Больш за 600 тыс. воінаў розных родаў войскаў», — напісаў ён.

У лістападзе былы кіраўнік прэс-службы Генштаба УСУ Уладзіслаў Селязнёў казаў, што ўсяго ва ўкраінскім войску служыць 1,3 млн чалавек.

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў 6 верасня адзначаў, што колькасць УСУ з лютага мінулага года павялічылася больш чым у тры разы, з 261 тыс. да больш за 800 тыс. чалавек.

«Больш за 1 млн чалавек сёння ў сектары бяспекі і абароны, з іх больш за 800 тыс. — УСУ», — казаў ён.

Да пачатку вайны ва УСУ служылі каля 200 тысяч чалавек (з іх у сухапутных войсках 126 тыс.), а ўсяго ў арміі было занята 255 тыс. чалавек.

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0