grapefruit peel цедра гейпфрута ліпіна грэйпфрута

Фота: Sutthiwat Srikhrueadam / Getty Images

Шмат хто можа сказаць, што ад горкай лупіны грэйпфрута не можа быць ніякай карысці. На самой справе яна багатая вітамінамі і мінеральнымі рэчывамі, утрымлівае пекцін, эфірныя маслы і антыаксіданты. Вось некалькі спосабаў практычнага яе выкарыстання.

Чысцячы сродак

Лупіна грэйпфрута можна дапамагчы з чысткай ракавіны ці пліты. Для гэтага на брудную паверхню трэба насыпаць соды, а затым пацерці яе лупінай ад грэйпфрута.

Таксама можна прыгатаваць чысцячы сродак. Для гэтага трэба белыя часткі заліць воцатам і пакінуць на 5-7 дзён. Затым атрыманы раствор пераліць у флакон з дазатарам. Гэты натуральны сродак з поспехам справіцца з цвіллю ў ванным пакоі, ачысціць краны ад налёту, прыдасць бляск керамічным і металічным паверхням.

Яскравы пах лупіны дзейнічае як дэзынфектар. Калі яе пакласці на батарэю, то можна пазбавіцца ад бактэрый і вірусаў у пакоі. Адначасова пах акажа прыемнае ўздзеянне на арганізм пры стомленасці і дэпрэсіі.

Выкарыстанне ў кулінарыі

Лупіна грэйпфрута з поспехам можа быць выкарыстаная ў выпечцы. Свежую ці зацукараную лупіну можна дадаць у кекс ці чызкейк. Гаркаватасць дадасць адметнасці смаку печыва.

Лупіну грэйпфрута таксама можна высушыць і затым здробненую дадаваць, напрыклад, у зялёны чай. Такія сумесі можна знайсці і ў продажы, але нічога не бывае лепшым за самастойна прыгатаванае.

Грэйпфрут Грейпфрут grapefruit

Фота: Getty Images

Дагляд за скурай

Гэта можа падасца дзіўным, але лупіна грэйпфрута выдатна падыдзе для дагляду за скурай. Яна дапаможа нармалізаваць працу тлушчавых залозаў, паскорыць загойванне ранаў, павысіць пругкасць эпідэрмісу.

Каб прыгатаваць настой для працірання скуры, трэба пакласці сушанае лупінне ў керамічную ёмістасць і заліць яе халоднай вадой. Праз суткі настой працэджваюць і выкарыстоўваюць ранкам і вечарам.

Дагляд за валасамі

Лупіна грэйпфрута таксама дапамагае ўмацаваць карані валасоў і палепшыць іх рост. Для гэтага неабходна лупіну аднаго плоду заліць літрам кіпеню і вытрымаць адну гадзіну. Пасля працадзіць, дадаць дзве каплі эфірнага алею чайнага дрэва і выкарыстоўваць для ўцірання ў скуру галавы і апалосквання валасоў пасля мыцця.

Супрацьпаказанні

Лупіна грэйпфрута можа не толькі быць карыснай, але і нанесці шкоду здароўю. Яе лепш не ўжываць тым, хто мае індывідуальную непераноснасць, каліт, язву, энтэрыт, гепатыт, халецыстыт, гастрыт ці запаленне кішэчніка.

Чытайце яшчэ:

Не выкідайце лупіны бананаў — для іх ёсць добрае прымяненне

Лён — супережа

Сезон граната пачаўся. Вось некалькі рэцэптаў з гранатам, пра якія вы не падумалі б

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2