Міша ў бальніцы. Фота: instagram.com/abramenia_viktoryia/

Міша ў бальніцы. Фота: instagram.com/abramenia_viktoryia/

22-гадовая кіроўца Toyota на пешаходным пераходзе збіла шасцігадовае дзіця, якое з цяжкімі траўмамі трапіла ў бальніцу, паведамляе Радыё Беласток.

Сведчачы перад судом, дзяўчына патлумачыла, што было цёмна, слізка, ішоў дождж, а бачнасць ускладнялася каляднымі ўпрыгожваннямі.

Яна таксама сказала, што з яе пункту гледжання гэта выглядала так, як быццам хлопчык трапіў злева проста пад колы машыны.

Гэтыя тлумачэнні не пераканалі суд, які прызнаў яе вінаватай у ненаўмысным парушэнні правілаў бяспекі дарожнага руху, у выніку чаго яна прычыніла цяжкія траўмы хлопчыку, за што прызначыў ёй 10 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай на 2 гады, а таксама на тры гады забараніў ёй кіраваць транспартнымі сродкамі і абавязаў выплаціць 5 тысяч злотых (1250 даляраў).

Нагадаем, што пасля аварыі шасцігадовага Мішу адвезлі ў рэанімацыю, дзе ўвялі ў штучную кому. Сям'я сабрала на лячэнне краўндфандынгам 300 тысяч еўра. Аднак пасля высветлілася, што ў Мішы была карта паляка і яму магла быць аказаная бясплатна экстранная дапамога. Сям'я частку грошай пералічыла на дабрачынны збор іншаму дзіцяці.

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
17
Абуральна
3