За 10 месяцаў 2023 года за пражыванне па несапраўдных дакументах або дакументах, тэрмін дзеяння якіх скончыўся, Дзяржаўнай міграцыйнай службай было складзена 1965 адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да замежнікаў і асоб без грамадзянства. З іх толькі 85 — у дачыненні да грамадзян Беларусі.

За гэты перыяд трое беларусаў былі выправаджаны з Украіны ў прымусовым парадку.

Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны адзначае, што пытанне аб наяўнасці або адсутнасці падстаў для прыцягнення асоб да адміністрацыйнай адказнасці за такія парушэнні вырашаецца ДПС Украіны індывідуальна, з высвятленнем усіх абставін справы.

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6