Бровар да зносу. Фота: Гугл Карты

Бровар да зносу. Фота: Гугл Карты

Пра знішчэнне каштоўных будынкаў паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына».

Актывісты адзначылі, што на спадарожнікавых здымках мясцовасці пакуль не бачна зменаў, але бачна, што да 2022 года ўжо паспелі зачысціць рэшткі агароджы і аднапавярховую прыбудову да бровара. Цяпер знішчылі і астатняе.

Драўляны свіран да зносу. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Драўляны свіран да зносу. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Галерэя свірна. Фота: fotobel.by

Галерэя свірна. Фота: fotobel.by

Гаспадарчы двор размешчаны на поўначы ад галоўных будынкаў сядзібы. На сёння тут быў знішчаны двухпавярховы цагляны будынак бровара, узведзенага ў 1926 годзе, гаспадарчая пабудова побач з ім і больш познія вытворчыя збудаванні. А трохі на ўсход ад бровара знеслі прыгожы драўляны свіран. 

Мы адшукалі, як цяпер выглядае месца, дзе нядаўна знаходзіўся бровар.

Месца, дзе раней стаяў бровар. Фота: Яндэкс Карты

Месца, дзе раней стаяў бровар. Фота: Яндэкс Карты

Сядзіба Абуховічаў была пабудавана ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Комплекс сядзібы ў складзе ўязной брамы, стайняў і свірана ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Знесеныя пабудовы такога статусу не мелі, але паколькі для сядзібы не быў распрацаваны праект зон аховы, то немагчыма казаць, якія тэрыторыі адносяцца да гэтага помніка архітэктуры і якія збудаванні на яго тэрыторыі лічацца каштоўнымі.

Праз гэта заканадаўства забараняе ў такіх выпадках распрацоўку праектнай дакументацыі, «рэалізацыя якіх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці». Праўда, як адзначаюць актывісты, гэтае абмежаванне лёгка абыходзіцца, бо знос не патрабуе праекта.

Стан свірана, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы, у 2022 годзе. Фота: Onliner

Стан свірана, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы, у 2022 годзе. Фота: Onliner

Нягледзячы на тое, што астатнія будынкі ўзяты пад ахову дзяржавы, выглядаюць яны ў разы горш за тыя будынкі, якія былі знесены, каб навесці «парадак».

Як адзначаюць спецыялісты, у апошнія гады праводзяцца маштабныя кампаніі па зносе ўсяго, што на сёння не выкарыстоўваецца. Без разбору ўзрываюцца і зносяцца старыя бровары, млыны, казармы і іншыя пабудовы, якія могуць мець каштоўнасць.

Чытайце таксама:

На тэрыторыі Каложскай царквы хочуць пабудаваць званіцу. Ужо прывезлі званы

Шукаюць інвестара для палаца Гутэн-Чапскіх у Прылуках пад Мінскам

«Уклалі 30 000 даляраў». Беларусы больш за 10 гадоў аднаўлялі пад Мінскам старажытную капліцу

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
46