Назіраць за вучэннямі прыехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Прэс-служба МУС не хавае, што вучэнні звязаныя з выбарамі.

«Напярэдадні выбарчай кампаніі 2024 года асаблівая ўвага надаецца тэарэтычным і практычным аспектам забеспячэння аховы грамадскага парадку ў няштатных сітуацыях, павышэнню ўзроўню гатоўнасці супрацоўнікаў да рэагавання на магчымыя пагрозы», — піша прэс-служба МУС.

Пакуль сталічныя міліцыянты вучацца разганяць магчымых пратэстоўцаў, жыхары Мінска без іх дапамогі змагаюцца з непагаддзю, людзям раздаюць шуфлі.

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
44