Скрын відэа з тыктоку

Скрын відэа з тыктоку

Алена ў Мінск прыехала з Расіі, яе сяброўка Анастасія — з Германіі. Пра прыгоды ў беларускай сталіцы яна расказваюць у тыктоку. Цэны ў кафэ «Васількі» іх здзівілі. Жанчыны не маглі паверыць, што боршч можа каштаваць 3,5 рубля.

«Гэта цана нават не ў еўра, калі б гэта было ў еўра, гэта было б капец як танна, — амаль крычыць сяброўка з Германіі. — Я хачу тут жыць!»

«Прыехалі з Расіі, Германіі. На нас людзі як на малпаў глядзяць ужо», — каментуе Алена.

У каментарах ім адказваюць — на беларускія заробкі гэта не так і танна. І калі браць не абедзеннае меню, то цэны іншыя ў кафэ.

«Пасля фразы «Я хачу тут жыць» захацелася прапанаваць ЗП у 1200. І прапанаваць пажыць», — піша карыстальнік.

«У знаёмай ЗП 420 руб. На колькі супчыкаў хапае?»

«Дык пераязджайце. Толькі ваша ЗП будзе 250-300€, камуналка 40€, праезд, абеды. І дай божа, каб нешта засталося на жыццё».

«Каментатары 90 адсоткаў, дзе вы ўсе працуеце, што такія жабракі? Якія 400-700 р.?» — спрачаюцца іншыя.

Пад адным з відэа пра шопінг у Мінску ў Алены спыталі, хто яна па нацыянальнасці. У адказ яна з сяброўкамі запісала ролік на фоне Нацыянальнай бібліятэкі пад ура-патрыятычную песню «Я русскій» Шамана.

@zlata_lenchik Ответ пользователю @dyjrmngutqj6 ♬ Я РУССКИЙ - SHAMAN

Клас
29
Панылы сорам
227
Ха-ха
50
Ого
12
Сумна
33
Абуральна
113