Ілюстрацыйнае фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

Ілюстрацыйнае фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

У Карагандзе вынеслі прысуд мужчыну, які ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях ва Украіне. Мужчына абвінавачваўся па артыкуле 170, частцы 3 Крымінальнага кодэкса Казахстана (удзеле ў якасці найміта ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, накіраваных на звяржэнне і падрыў канстытуцыйнага ладу альбо парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы», піша tengrinews.kz.

Вядома, што ў сакавіку гэтага года праз сацыяльную сетку «УКантакце» ён даведаўся і ў далейшым пагадзіўся за добрыя грошы ўступіць у ПВК «Вагнер». Затым прайшоў падрыхтоўку і ў канцы красавіка быў накіраваны ў Бахмут, «дзе ўзяў удзел у баявых дзеяннях, накіраваных на падрыў канстытуцыйнага ладу і парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, у працэсе чаго быў паранены і камісаваны», — паведамляе прэс-служба Казыбекбійскага раённага суда Караганды.

Пракурор прасіў суд прызначыць 6 гадоў 8 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй заробленых грошай. Абарона прасіла суд прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Санкцыя артыкула ўвогуле прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў.

Суд прызнаў змякчальнай акалічнасцю чыстасардэчнае раскаянне. Абцяжваючых віну акалічнасцяў у дзеяннях падсуднага суд не ўстанавіў.

У выніку наёмніка асудзілі на шэсць гадоў і восем месяцаў.

Клас
42
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1