Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

«Няўжо ў Беларусі прыгожыя дзяўчаты скончыліся?» — запытаўся адзін карыстальнік. Іншая таксама задаецца пытаннем: «Як можна прывіваць дзецям патрыятызм, калі нават беларускія трусы рэкламуюць азіяты?»

Але такія погляды атрымалі масавы адпор:

  • «Папахвае расізмам».
  • «Якая розніца?»
  • «Прабачце, а калі выказаць здагадку, што дзяўчына на відэа — беларуска? Напрыклад, яе мама-беларуска выйшла замуж за замежнага студэнта, які прыехаў у Беларусь вучыцца, а затым у іх нарадзілася дачка ў Беларусі? Атрымліваецца, што дачка — народжаная беларуска».
  • «Патрыятызм не мае нічога агульнага з нелюбоўю да азіятаў. Беларусы — частка групы ўсходніх славян, у кожнага другога мама ці тата казах, грузін і іншае. Беларус — гэта не абавязкова блакітнавокі бландын».
  • «Згодная. У дачкі ў садку аднагрупнік хлопчык, мама кітаянка, а тата беларус».
  • «А патрыятызм і тым больш яго прышчапленне ну ніяк не залежыць ад нацыянальнасці».

Прадстаўнікі Mark Formelle адпісаліся, што, па-першае, усе ўдзельніцы кліпа — беларускі. А па-другое, дзецям трэба прывіваць не толькі патрыятызм, але і міжнацыянальную талерантнасць. Асабліва ўлічваючы тое, што ў Беларусі жывуць (і называюць сябе беларусамі) прадстаўнікі самых розных рас.

Зрэшты, пераважная большасць карыстальнікаў ацаніла кліп са знакам плюс і адзначылася захопленымі каментарамі. 

Чытайце таксама:

Mark Formelle выпусціў новыя «беларускамоўныя» шкарпэткі

Кампанія Mark Formelle прадставіла вобразы для спатканняў і абурыла падпісчыкаў

Mark Formelle зрабіў рэкордную карціну са шкарпэтак

Mark Formelle прэзентаваў шкарпэткі з цытатамі з «Песняроў»

Клас
12
Панылы сорам
17
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0