Фігуры з саломы. Фота: Tut.by

Фігуры з саломы. Фота: Tut.by

Адпаведная пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 года зарэгістраваная ў Нацыянальным рэестры. 

Еўрапейская культурная канвенцыя была падпісаная Радай Еўропы ў Парыжы 19 снежня 1954 года і набыла моц 5 мая 1955 года. Яе падпісанне з'яўляецца адной з умоў для краін, каб стаць удзельніцай Балонскага працэсу і ягонай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (EHEA). 

Канвенцыя ратыфікаваная ўсімі 47 дзяржавамі-членамі Рады Еўропы, а таксама Беларуссю, Ватыканам і Казахстанам. Для Беларусі яна набыла моц 18 кастрычніка 1993 года, за год да прыходу Лукашэнкі да ўлады.

У канвенцыі адзначалася, што мэтай Рады Еўропы з'яўляецца дасягненне большага адзінства паміж ім членамі з мэтай абароны і ажыццяўлення ідэалаў і прынцыпаў, якія з'яўляюцца іх супольным здабыткам.

Кожны ўдзельнік канвенцыі мусіць прымаць меры, каб ахоўваць і заахвочваць развіццё свайго нацыянальнага ўнёску ў агульны культурны здабытак Еўропы, заахвочваць вывучэнне сваімі грамадзянамі моў, гісторыі і культуры іншых еўрапейскіх краін, а таксама даваць апошнім магчымасць садзейнічаць такому вывучэнню.

Пасля шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Камітэт міністраў Рады Еўропы 1 чэрвеня 2022 года выключыў Расію і Беларусь з органаў, звязаных з Еўрапейскай культурнай канвенцыяй, у тым ліку з кіраўнічых камітэтаў па адукацыі, па культуры, спадчыне і ландшафце, па справах моладзі, Моладзевай кансультацыйнай рады ды Сумеснага камітэта па моладзі.

Прыпыненне дзеяння Еўрапейскай культурнай канвенцыі — адзін з крокаў рэжыму Лукашэнкі па дэзінтэграцыі Беларусі з еўрапейскай супольнасці.

Чытайце таксама:

Беларусь і Расія наклалі вета на абранне Эстоніі старшынёй АБСЕ. Эстонцы заклікаюць не папускаць

Беларусь выйшла з яшчэ адной міжнароднай канвенцыі

Што значыць прыпыненне ўдзелу Расіі ў Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеннях?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
14