Пяты раман Пола Лінча «Песня прарока» (Prophet Song) стаў лаўрэатам Букераўскай прэміі 2023 года, паведамляецца на сайце прэміі.

Пол Лінч. Фота: thebookerprizes.com

Пол Лінч. Фота: thebookerprizes.com

Сюжэт наступны: цёмным дажджлівым вечарам у Дубліне навуковец і маці чацвярых дзяцей Айліш Стэк адкрывае дзверы і бачыць на парозе двух супрацоўнікаў нядаўна створанай тайнай паліцыі Ірландыі, якія хочуць пагаварыць з яе мужам. Усё развальваецца, Ірландыя знаходзіцца ва ўладзе ўрада, які скатваецца да тыраніі. Айліш вымушана рабіць усё магчымае, каб захаваць сваю сям'ю разам.

«Гэта трыумф эмацыйнага аповеду, бадзёрага і смелага. «Песня Прарока» з вялікай яркасцю адлюстроўвае сацыяльныя і палітычныя трывогі нашага бягучага моманту. Чытачы знойдуць яе шчымлівай і праўдзівай і не хутка забудуць яе папярэджанні», — гаворыцца ў тлумачэнні да намінацыі.

Букераўская прэмія — адна з самых прэстыжных узнагарод у свеце англійскай літаратуры. Уручаецца з 1969 года. Да 2013-га прысуджалася аўтару, які пражывае ў адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі або Зімбабвэ, за раман, напісаны на англійскай мове. З сезона 2014 года прэмія ўручаецца за раман, напісаны на англійскай, незалежна ад грамадзянства аўтара. Пераможца атрымлівае 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. З 2005 года таксама прысуджаецца Міжнародная Букераўская прэмія за раманы, перакладзеныя на англійскую. 

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0