Ілюстрацыйнае фота. Elektro-mall.ru

Ілюстрацыйнае фота. Elektro-mall.ru

Дзяўчына на электрасамакаце праявіла няўважлівасць і наехала на пяцігадовую дзяўчынку, паведамляе Генпракуратура.

Той былі нанесеныя цяжкія цялесныя пашкоджанні: закрыты пералом правай вялікабярцовай косткі галёнкі і гематомы.

Дзяўчына на судзе прызнала сваю віну. Яна сказала, што не тармазіла, бо да апошняга моманту думала, што дзіця адыдзе ў бок.

Ёй інкрымінавалі прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці, і суд прызначыў год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімію»).

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Чытайце таксама:

У Калінкавіцкім раёне перакулілася маршрутка. Траўмы атрымалі сем пасажыраў

У Гарадоцкім раёне сутыкнуліся турыстычны аўтобус і фура

Дзеці дзеля жарту падпалілі ў пад'ездзе анучы. У 11-гадовай дзяўчынкі — 70% апёкаў цела

Клас
5
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3