Падчас уручэння вайскоўцам УСУ баявых узнагарод. Вадзім Цітушка — крайні справа

Падчас уручэння вайскоўцам УСУ баявых узнагарод. Вадзім Цітушка — крайні справа

Як напісаў у фэйсбуку палітык і грамадскі дзеяч Юрый Юзіч, які сам цяпер на фронце:

«У гэта цяжка паверыць, але Цітушка ваюе ва УСУ, у складзе легендарнай 72-брыгады «Чорныя запарожцы». З красавіка 2022-га. Малодшы сяржант, камандзір аддзялення… У той час як многія «майданаўцы» сядзяць па хатах…».

Прозвішча Вадзіма Цітушкі набыло шырокую вядомасць у траўні 2013 года. Тагачасныя ўкраінскія ўлады, змагаючыся са сваімі ідэалагічнымі апанентамі, прынялі на ўзбраенне тактыку наймання маладых людзей, якія негалосна выкарыстоўваліся ў якасці падбухторшчыкаў і наймітаў для арганізацыі сілавых правакацый, боек, іншых акцый з ужываннем фізічнай сілы. Ім гарантаваліся беспакаранасць і заступніцтва з боку праваахоўных органаў, таму з'ява набыла шырокі размах.

Спартовец з Белай Царквы на Кіеўшчыне Вадзім Цітушка быў адным з такіх наймітаў, які нічым асаблівым не вылучаўся. Але плынь гісторыі чамусьці абрала ў якасці сімвала з'явы менавіта яго. 18 траўня 2013 года ён удзельнічаў у Кіеве ў бойцы з апазіцыяй і напаў на журналістаў, якія знаходзіліся на месцы падзей. Фотакарэспандэнты зафіксавалі напад, дзякуючы чаму справа дайшла да суда, на якім Цітушку асудзілі на 3 гады зняволення, хоць урэшце пакаранне было заменена на ўмоўнае. Але працэс над ім прыцягнуў вялікую грамадскую ўвагу, і ўрэшце ўсіх наймітаў-правакатараў, як правіла спартыўнага целаскладу, сталі паўсюдна называць «цітушкамі». І не толькі па-ўкраінску, але і па-расейску, і па-беларуску, і на іншых мовах.

Сам жа Вадзім Цітушка пазней змяніў свой светапогляд, і ўжо падчас Еўрамайдана 2013-2014 гадоў ён падтрымліваў не ўлады, а праеўрапейскую апазіцыю.

Чытайце таксама:

Памёр карэспандэнт «Расіі-24». Ён атрымаў раненні падчас здымак рэпартажу ў акупаванай Запарожскай вобласці

У «ДНР» падчас украінскага абстрэлу загінула артыстка з Масквы

Завербаваўся на вайну і выйшаў на волю расійскі сатаніст, які расчляняў падлеткаў. Сядзець ён мусіў яшчэ 7 гадоў

Клас
57
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2