Валерыя Стахоўская. Фота з яе старонкі Укантакце

Валерыя Стахоўская. Фота з яе старонкі Укантакце

Затрыманую зваць Валерыя Стахоўская. Дзяўчыне 20 гадоў. Яна родам з Магілёва.

У 2020-м паступіла ў Магілёўскі гандлёвы каледж на спецыяльнасць «Маркетынг». Але не скончыла і ў 2021-м паехала працаваць у Польшчу майстрам па манікюры.

Вядома, што яна вярнулася ў Беларусь не пазней за жнівень 2023-га, бо тады ўладкавалася ў салон прыгажосці ў Магілёве.

У відэа ГУБАЗіКа Валерыя кажа, што яна ў Варшаве працавала ў салоне, якім «кіравала бэчэбэшніца, што змушала ўдзельнічаць у акцыях дыяспары і выражаць салідарнасць з Украінай, а фота выкладаць у сацсеткі пад пагрозай звальнення».

Варта зазначыць, што лукашэнкаўская палітычная паліцыя сістэматычна шантажом або катаваннямі змушае арыштаваных зачытваць на камеру патрэбныя ўладам тэксты. Вось як апісала гэта нядаўна 59-гадовая настаўніца Алена Цымбаліст.

У Валерыі Стахоўскай быў прыватны тэлеграм-канал, дзе яна «размяшчала фота з бчб-сімволікай».

ГУБАЗіКаўцы кажуць, што дзяўчына цяпер на сутках і ў яе канфіскавалі айфон. Яны злараднічаюць, што дзяўчына доўга збірала на яго грошы і «працавала на польскіх дзядзькоў і цётак», каб яго купіць.

Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі выбары суправаджаліся нерэгістрацыяй і арыштамі праціўнікаў Лукашэнкі і назіральнікаў на выбарчых участках. Нягледзячы на гэта, Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады. 

Лукашысты пераследуюць усіх, хто публічна выступаў супраць іх кіравання і супраць расійскага кантролю над Беларуссю.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць таксама за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць палітычнага характару. Згодна з інфармацыяй прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Жыхара Магілёва, які паверыў абяцанням сілавікоў і вярнуўся з Польшчы дамоў, асудзілі на тры гады калоніі

Пасля вяртання з-за мяжы затрымалі маці дваіх дзяцей

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
77