На расійска-фінскай мяжы. Фота: Roni Rekomaa/Bloomberg via Getty Images

На расійска-фінскай мяжы. Фота: Roni Rekomaa/Bloomberg via Getty Images

Рашэнне аб закрыцці мяжы можа быць прынята фінскім урадам ужо ў найбліжэйшы час.

Перад гэтым Фінляндыя абмеркавала з Расіяй сітуацыю з некантраляваным прыбыццём бежанцаў на расійска-фінскую мяжу, аднак перамовы па дыпламатычных каналах не далі выніку, заявіў прэм'ер краіны Петэры Орпа.

Паводле слоў фінскага прэм'ера, ягоная краіна мае доказы, што расійскія ўлады наўмысна прапускалі мігрантаў з Сірыі, Самалі, Ірака, Емена і іншых краін без належных дакументаў.

«Ёсць прыкметы, што гэтая дзейнасць носіць арганізаваны характар», — падкрэсліў Орпа.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці поўнага закрыцця мяжы з Расеяй, Орпа сказаў, што ў выпадку, калі падзеі працягнуць развівацца падобным чынам, Фінляндыя «гатовая хутка прыняць пастанову». Ён таксама дадаў, што «для ўсіх было б лепш», калі б сітуацыя вярнулася на той узровень, на якім была да абмежаванняў.

Акрамя закрыцця прапускных пунктаў, Фінляндыя накіравала на мяжу вайскоўцаў. Яны будуць дапамагаць будаваць часовыя агароджы для прадухілення несанкцыянаваных пранікненняў на тэрыторыю краіны.

Чытайце таксама:

Эстонія і Нарвегія следам за Фінляндыяй рыхтуюцца закрыць мяжу з Расіяй

Фінляндыя закрывае пераходы на мяжы з Расіяй

«Нагадвае крызіс з Беларуссю». Фінляндыя фіксуе рэзкі рост колькасці нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу на мяжы з Расіяй

Клас
36
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0