Новапрызначаныя паслы (злева на права): Ігар Маршалаў, Аляксандр Мацукоў, Ігар Белы, Раман Раманоўскі, Сяргей Маліноўскі, Аляксандр Чарвякоў: Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Новапрызначаныя паслы (злева на права): Ігар Маршалаў, Аляксандр Мацукоў, Ігар Белы, Раман Раманоўскі, Сяргей Маліноўскі, Аляксандр Чарвякоў: Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка прызначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, Сербію і Інданезію.

Былы супрацоўнік беларускага МЗС і палітычны аналітык Павел Слюнькін лічыць, што гэта збольшага «звычайныя прызначэнні кар'ерных дыпламатаў» — за выключэннем Кітая і Зімбабвэ.

У Кітай адпраўлены Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

«Калі гаварыць пра Чарвякова, то гэта даволі распаўсюджаная практыка — прызначаць у краіны, якія лічацца стратэгічнымі саюзнікамі, пасламі людзей з высокіх пасадаў», — каментуе прызначэнне былога міністра эканомікі на дыпламатычную службу эксперт.

Чарвякоў замяніў Юрыя Сянько, які ўзначальваў беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Пекіне з 19 лістапада 2020 года. Ранейшыя пасады Сянько былі звязаныя з мытнай службай.

Замена Сянько на Чарвякова адбылася неўзабаве пасля таго, як Лукашэнку не запрасілі на трэці форум «Пояс і шлях». На двух папярэдніх ён быў.

Да Юрыя Сянько са жніўня 2016 па студзень 2020 года Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі быў Кірыл Руды. Да дыпламатычнай службы ён займаў пасаду начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта і памочніка Аляксандра Лукашэнкі па эканамічных пытаннях. 

Што да астатніх навапрызначаных кіраўнікоў дыпламатычных місіяў, то Павел Слюнькін, не бярэцца тлумачыць, што стаіць за гэтымі прызначэннямі. «Думаю, што за імі стаяць рэчы практычныя і субстантыўныя, але адсутнічае нейкая палітычная логіка», — заўважае ён.

На яго погляд, «да 2020 году ўсе гэтыя службоўцы паехалі б амбасадарамі ў еўрапейскія сталіцы, а цяпер адпраўленыя ў іншыя краіны».

Глядзіце таксама:

«Мне 34 гады, я беларус, упершыню ў жыцці ўбачу мірную перадачу ўлады». Гэты допіс былога беларускага дыпламата ўзварушыў твітар

Кірыл Руды назваў пяць прычын, чаму рэформ не будзе (у Беларусі ў 2016 годзе)

Лукашэнка назваў міністра абароны Кітая «самай медыйнай персонай свету»

Беларуская эканоміка пайшла ў рост, але «мабілізацыйныя падыходы» захаваюцца

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?