Беларускія будаўнікі дарог на адным з аб'ектаў ва Украіне ў сакавіку 2020 года

Гаворка вядзецца аб прысваенні бюджэтных сродкаў, за якія рабіўся рамонт 3,2 кіламетра дарогі ў Старавыжаўскім раёне Валынскай вобласці. Адпаведны тэндар на правядзенне дарожных работ у 2019 годзе выйграла ўкраінска-беларуская кампанія «Белаўтадар-Украіна» (яе маёмасць і рахункі арыштавалі пасля пачатку расійскага ваеннага ўварвання, цяпер кампанія знаходзіцца ў стадыі банкруцтва), а работы выконвала ўкраінскае прадстаўніцтва брэсцкага дарожна-будаўнічага трэста № 4, які ачольваў Аляксандр Зарэцкі.

Кошт работ склаў 13 мільёнаў 491 тысяч грыўняў (крыху больш як паўмільёна даляраў у эквіваленце паводле курса 2019 году. — РС).

У прыватнасці, паводле матэрыялаў справы, украінскае прадстаўніцтва брэсцкага дарожна-будаўнічага трэста № 4 выкарыстоўвала для работ асфальтна-бетонную сумесь горшай якасці, чым гэта прадугледжваў кантракт, але ў дакументах праводзілі матэрыялы найвышэйшай якасці.

Справу супраць грамадзяніна Беларусі завялі 6 траўня 2020 года. З таго моманту Аляксандр Зарэцкі знаходзіўся ва Украіне пад падпіскай аб нявыездзе. Цяпер яму 63 гады.

Суд таксама пастанавіў канфіскаваць у Аляксандра Зарэцкага маёмасць, а таксама забараніў яму на тры гады займаць адказныя пасады на прадпрыемствах і ва ўстановах.

Апроч таго, грамадзянін Беларусі павінен выплаціць кампенсацыю Дэпартаменту інфраструктуры Валынскай абласной адміністрацыі за нанесеную шкоду ў памеры 1,363 мільёна грыўняў (прыблізна 40 тысяч даляраў паводле афіцыйнага курса Нацыянальнага банка Украіны. — РС), а таксама кампенсаваць дзяржаве вартасць правядзення экспертыз, якая склала 16,8 тысяч грыўняў (470 даляраў у эквіваленце).

Асуджаны можа абскардзіць вырак цягам 30 дзён. Да моманту разгляду апеляцыі вырак не набудзе юрыдычнай моцы, а Зарэцкі будзе заставацца пад падпіскай аб нявыездзе з Украіны.

Да вайны беларускія дарожныя будаўнічыя кампаніі выйгравалі мільярдныя тэндары ва Украіне. Работы фінансавалі з дзяржаўнага бюджэту Украіны.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Славакіі назваў Украіну «найбольш карумпаванай у свеце»

У Польшчы беларуска згубіла кашалёк. Яго прысабечыў украінец

Колькасць расейцаў, якія выступаюць за мірныя перамовы з Украінай, упершыню перавысіла колькасць прыхільнікаў працягу вайны

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1