Уладзімір Зяленскі і замежныя журналісты. Фота: president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі і замежныя журналісты. Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што распачатая Расіяй поўнамаштабная вайна супраць Украіны завершыцца не так хутка, як нам бы хацелася, але Украіна не збіраецца апускаць рукі. Пра гэта кіраўнік Украіны сказаў падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам Fox Corporation Лакланам Мердакам, журналістамі Fox News, піша УНІАН.

Прэзідэнт Украіны расказаў аб сітуацыі на полі бою, высокай матывацыі і рашучасці ўкраінскага народа і веры ў перамогу.

Таксама Зяленскі адзначыў важнасць захавання ўвагі міру да ўкраінскіх намаганняў у барацьбе за свабоду і сваю дзяржаву.

«Людзі чамусьці ставяцца да гэтага, як да кіно, і чакаюць, што ў падзеях не будзе доўгіх паўз, што карцінка перад вачыма заўсёды будзе мяняцца, кожны дзень будуць нейкія сюрпрызы. Але для нас, для нашых воінаў гэта не кіно. Гэта нашы жыцці. Гэта штодзённая цяжкая праца. І завершыцца ўсё не так хутка, як нам бы хацелася, але мы не маем права апускаць рук і не зробім гэтага», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2