Таісія Агафоненка

Таісія Агафоненка

Таісія Паўлаўна нарадзілася 29 сакавіка 1927 года. Яе маці — Вера Іллінічна Гаўрылюк — таксама выбітная майстрыца, «з яе пачынаецца новае стагоддзе беларускай саломкі», пісала пра яе прэса.

Таісія Паўлаўна атрымала ў спадчыну талент і працягнула гэты шлях. Яе творы праславілі Беларусь.

— Мне заўсёды хацелася сплесці саламянага каня, такога, якіх нідзе няма, — прызнавалася яна.

Яе казачныя коні з велізарнай залацістай грывай сталі сапраўдным брэндам. Без іх, як і без папулярнай дзяўчыны з хлебам-соллю, прыдуманай яе мамай, за мяжу не едзе ніводная дэлегацыя.

Дзякуючы ў значнай ступені яе творчасці саломапляценне Беларусі ў 2022 годзе было ўнесена ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Таісія Паўлаўна пайшла з жыцця 11 лістапада 2023. Але стала вядома пра гэта толькі цяпер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
38
Абуральна
2