Аляксандр Краўцэвіч. Фота: «Свабода»

Аляксандр Краўцэвіч. Фота: «Свабода»

Пенсія, якую прызначылі доктару гістарычных навук, складае 220 рублёў на месяц, альбо каля 70 даляраў.

«Ура! «Сацыяльна арыентаваная дзяржава» (так мне сказалі ў райсабесе) прызначыла для мяне штомесячную пенсію ў памеры 220 руб. (70$)! Цяпер зажыву!» — напісаў Краўцэвіч. 

Аляксандр Краўцэвіч — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук, прафесар. 

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. 

У кастрычніку 2020 года Краўцэвіча затрымлівалі, трымалі тры дні ў ізалятары. Пасля далі штраф у 10 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

«Здымаеш майткі да калена, два разы прысядаеш». Як прафесар Краўцэвіч адседзеў у ізалятары

Клас
2
Панылы сорам
37
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
18
Абуральна
104