Выдавецтва Змітра Коласа ў судовым парадку закрылі 10 мая. Пасля амаль 35 гадоў у выдавецкай сферы Зміцер Колас вымушаны згарнуць дзейнасць.
Перад гэтым выдавец адбыў 10 сутак арышту ў следчай турме КДБ, так званай «амерыканцы». Патрапіў ён туды па сутнасці выпадкова, таму што яго супрацоўнік, друкар Алег Сычоў, быў арыштаваны па справе дыверсіі супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах.
Лявон Баршчэўскі — вядомы перакладчык і літаратар, які пераклаў на беларускую мову сотні літаратурных і навуковых твораў з дзясяткаў моў. Акрамя таго, ён займаўся і палітыкай — быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання, а ў нулявыя гады ўзначальваў партыю БНФ.
***
Зміцер Колас і Лявон Баршчэўскі — на волі, з імі усё добра.
Чытайце таксама:
Затрыманы жыхар Серабранкі Павел Калеснік
Выйшаў на волю палітзняволены Дзмітрый Канеўскі
Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай адправілі на суткі за «экстрэмісцкія матэрыялы»