«Альбом «Ціхі акіян» буйны, але ціхі. Намаляваны шматкаляровымі фарбамі. Ён балансуе як цёмная матэрыя паміж цёмнай энергіяй у космасе. Чалавеку патрэбныя і добрыя, і кепскія эмоцыі. Ад вечнага кахання да балючага растання з ім, а яшчэ і да вечнага яго пошуку. Пра зневажанне і павагу. Пра смерць і жыццё. Пра моц і крохкасць. Пра ўтопію без ілюзіі. Пра мяне. Пра нас. Пра вас.
P. S.: Яшчэ ў альбоме ёсць песня, якая прадказала наш лёс», — распавядаюць музыкі.
Nochy — інды-поп гурт, які спалучае электра-поп і фолк-музыку. Гэта стварае непаўторны гук, а сумесь танцавальных песень і атмасфернай лірыкі надае адменны вайб.
Паслухаць альбом можна тут.
Чытайце таксама:
У Польшчы адмянілі канцэрты гурта «Пошлая Молі» пасля хамскіх выказванняў яго саліста
Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за €9000 для асуджаных музыкаў Tor Band