Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін Александр Лукашенко и Си Цзиньпин Alexander Lukashenko and Xi Jinping

Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін. Фота: Andrei Stasevich/BelTA Pool Photo via AP

У выпуску праграмы «Чалы: Эканоміка» эканаміст адзначыў, што галоўная прэтэнзія да ўладаў заключаецца ў тым, што ў Беларусі няма нармальным чынам капіталізаваных кампаній. Нават праўладныя эканамісты пачынаюць гаварыць пра важнасць эканамічнай дададзенай вартасці. Прадпрыемствы маюць арыентавацца на вытворчасць прадукцыі з высокай дададзенай вартасцю, што павялічыць іх капіталізацыю.

У гэтым кантэксце ён прапануе паглядзець на беларуска-кітайскае эканамічнае супрацоўніцтва. На кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі, якая адбылася на пачатку лістапада, прысутнічаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

У беларускага ўраду вялікія спадзяванні на Кітай. Міністр эканомікі лічыць, што ў Кітаі трэба ствараць сумесныя з Беларуссю прадпрыемствы, сыравіну на якія будзе пастаўляць Беларусь.

«Нам важна актыўней і бліжэй рухацца да беспасярэдняга спажыўца прадукту. А для гэтага неабходна кааперацыя, трэба ствараць у Кітаі вытворчасць па перапрацоўцы беларускай сыравіны: цэлюлозы, угнаенняў, сухога малака, мясной прадукцыі, прадукцыі дрэваапрацоўкі і гэтак далей».

Па словах Чарвякова, менавіта ў Кітаі неабходна з беларускай сыравіны вырабляць тавары з высокай дадатковай вартасцю і даваць спажыўцу якасны тавар.

Сяргей Чалы Сергей Чалый Siarhei Chaly

Сяргей Чалы тлумачыць змены ў беларуска-кітайскіх эканамічных адносінах. Скрын відэа Belarus_Files / YouTube

На погляд Чалага, гэтыя словы міністра эканомікі — «шчырае прызнанне ў тым, што для таго, каб выніковы прадукт атрымаўся і быў дастаўлены да таго, хто амаль што адзіны ў нас яго набывае, неабходна яго там і вырабляць» з пастаўленай беларускай сыравіны.

Такія планы вельмі адрозніваюцца ад тых, што існавалі яшчэ некалькі гадоў таму.

У 2017 годзе тагачасны міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц заяўляў пра тое, што міністэрства заключыла з адной з буйных кампаній Кітая намер аб укладанні амаль 1 млрд даляраў інвестыцый.

«Цікавіць кітайцаў менавіта прадукцыя, якая вырабляецца нашай дзяржавай. Яны хочуць у рамках імпартазамяшчэння атрымаць яе з той тэрыторыі, якой вераць», — заяўляў Заяц.

Яшчэ ў 2019-2020 гадах гаворка ішла пра тое, што Кітай інвестуе ў вытворчасць прадуктаў харчавання ў Беларусі больш за 1,2 млрд даляраў. «І дзе гэта ўсё? — задаецца пытаннем эканаміст і адказвае: —

Мы разумеем, што з улікам, як любіць гаварыць Лукашэнка, «геапалітычных пературбацыяў у рэгіёне» неяк нязручна ў Беларусь інвеставаць».

Адзіным выйсцем застаецца пастаўляць сыравіну для вытворчасці з яе прадукцыі на тэрыторыі Кітая.

Чытайце яшчэ:

Кітай дазволіў сваім грамадзянам ездзіць у Беларусь групамі

Чаму Кітай не запрасіў Лукашэнку на трэці форум «Пояс і шлях»

«Для Кітая карысць больш палітычная, чым тэхнічная». Беларусь дапаможа Кітаю пабудаваць базу на Месяцы

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
16
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?