Святлана Ціханоўская і Джымі Уэйлс. Фота: ОСЦ
На палях саміта Святлана Ціханоўская правяла размову з заснавальнікам Wikipedia Джымі Уэйлсам пра беларускую версію сайта. Акрамя шэрагу тэхнічных пытанняў лідарка ўзгадала пра ролю Wikipedia у лёсах беларускіх палітзняволеных — некалькі з іх трапілі за краты праз актыўнасць на платформе. Таксама абмяркоўвалася сітуацыя з рэдактарам Wikipedia Маркам Бернштэйнам, які атрымаў 3 гады хатняй хіміі. Як высветлілася, Джымі Уэйлс асабіста сочыць за яго сітуацыяй.
Чжонг Куа. Фота: ОСЦ
Падчас размовы з прэзідэнтам кітайскай карпарацыі Alibaba.com Чжонгам Куа беларуская лідарка падкрэсліла: пасля дэмакратычных зменаў Беларусь будзе адкрытая для замежных інвестыцыяў і маштабнага супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі.
Таксама Святлана Ціханоўская размаўляла пра перспектывы сумесных праектаў у Еўропе з генеральным менеджарам Alibaba.com у Еўропе Шэнам Джэджэем.
Чытайце таксама: