Пускавая ўстаноўка NASAMS, усталяваная на грузавіку. Фота: Міністэрства абароны Літвы  

Пускавая ўстаноўка NASAMS, усталяваная на грузавіку. Фота: Міністэрства абароны Літвы

 Міністр нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анушаўскас, як піша выданне, заявіў, што пускавыя ўстаноўкі NASAMS «будуць інтэграваныя ў падраздзяленні агнявога кіравання УСУ, такім чынам дапаўняючы і пашыраючы аперацыйныя магчымасці сістэм NASAMS, падораных Нарвегіяй і ЗША».

«Наша падтрымка застаецца важным фактарам у абароне Украіны. Мы прыслухоўваемся да патрэб Украіны і заклікаем нашых саюзнікаў таксама іх пачуць», — сказаў Анушаўскас.

У чэрвені Агенцтва абаронных рэсурсаў пры Мінабароны Літвы падпісала кантракт з нарвежскай кампаніяй Kongsberg на набыццё пускавых установак NASAMS. Перад перадачай установак украінскія вайскоўцы прайшлі комплексную падрыхтоўку.

Разам з пускавымі ўстаноўкамі NASAMS Літва таксама перадала аўтамабілі, неабходныя для экіпажаў ракетных комплексаў.

Агульны кошт ваеннай дапамогі Літвы Украіне складае ўжо каля паўмільярда еўра.

У выдаткі бюджэту на 2024 год у Літве плануюць уключыць падтрымку Украіны на суму 340 мільёнаў еўра.

На гэтым тыдні прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абвясціў, што на баявое дзяжурства заступілі новыя сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1